Яндекс.Метрика

Версия сайта для слабовидящих

 
Главная О библиотеке Структура Одно окно Электронный каталог Фотогалерея

 Архив новостей
 Правила пользования
 Услуги
 Краеведение
 Кураторы библиотек
 Издательская деятельность
 Проекты
 Контакты
 Обращение граждан
 Электронное обращение

Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь


Клічаўская зямля ўзгадавала нямала дактароў i кандыдатаў навук, тых, хто дасягнуў вышынь у сваей дзейнасці, хто працуе ў розных галінах ведаў: эканоміцы, тэхніцы, адукацыі, медыцыне, філасофіі, геаграфіі і г.д.  Раён прадставіў вучоны-географ, прафесар Аркадзь Антонавіч Смоліч, аўтар першай кнігі "Геаграфія Беларусі", якая стала першым сістэматызаваным падручнікам па вывучэнню Беларусі i многія іншыя.

База дадзеных «Навукоўцы Клічаўшчыны» - біяграфічны інфармацыйны рэсурс, у якім змешчана інфармацыя аб ураджэнцах Клічаўшчыны, якія ўнеслі вядомы ўклад у развіццё навуковай і тэхнічнай дзейнасці. БД уключае інфармацыю аб адкрыццях і дасягненнях, інавацыях і вынаходствах, навуковых даследаваннях, галінах дзейнасці кожнай асобы. Карыстальнік БД можа атрымаць звесткі аб асноўных датах жыцця і дзейнасці асоб, даведацца, якімі ўзнагародамі і прэміямі была адзначана іх дзейнасць, якое было прысвоена званне; азнаёміцца з біяграфіяй, літаратурай аб асобе, у тым ліку спасылкамі на афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы.

Усе матэрыялы былі сабраны і падрыхтаваны бібліятэкарамі ДУК «Бібліятэчная сетка Клічаўскага раёна».
Па меры паступлення новай інфармацыі раздзелы сайта дапаўняюцца новымі звесткамі.

Акуліч Аляксандр Васільевіч

Доктар тэхнічных навук, прафесар. Прысуджана ганаровае званне "Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь" (2001), член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі (2001), член прэзідыума Магілёўскага савета БГІВ Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага інстытута.

Нарадзіўся  24.10.1954 г. ў в. Пярэкаль у сям'і настаўнікаў. Закончыў 8 класаў Пярэкальскай СШ. З адзнакай  - Маладзечанскі палітэхнічны тэхнікум (1976), Магілёўскі тэхналагічны інстытут (1981), аспірант Маскоўскага тэкстыльнага інстытута імя А.Н. Касыгіна (1983–1986), асістэнт, дацэнт кафедры цеплахоладатэхнікі Магілёўскага тэхналагічнага інстытута (1987–1996); дактарант Маскоўскай дзяржаўнай тэкстыльнай акадэміі імя                А.Н. Касыгіна (1996–1999); прафесар кафедры цеплахоладатэхнікі Магілёўскага тэхналагічнага інстытута (1999–2002); прафесар, загадчык кафедры цеплахоладатэхнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта  харчавання (2003). З 2006 г. па с.д. – прарэктар па навуковай працы.
Узнагароджаны Граматай "Ганаровы член Маскоўскай тэкстыльнай акадэміі".
12 снежня 2016 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі імя акадэміка                    В. А. Капцюга і прэміі імя акадэміка А. В. Лыкава 2016 года.   Дыплом лаўрэата прэміі імя акадэміка А. В. Лыкава 2016 года ўручаны прарэктару па навуковай рабоце ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання» доктару тэхнічных навук, прафесару  Акулічу Аляксандру Васільевічу за цыкл работ «Гідрадынаміка і тепламасаабмен ва ўзаемадзеянні закручаных патокаў і высокаэфектыўныя апараты для сушкі і ўлоўлівання дысперсных матэрыялаў». Аляксандр Васільевіч удастоены высокай узнагароды Пастановай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 11 кастрычніка 2016 г. № 47.

Спіс выкарастаных крыніц

Акулич Александр Васильевич// персанальная старонка [Электронны рэсурс]: сайт. — Режим доступа:   http://rntbcat.org.by/izobr/Akulich.htm . — Дата доступа: 17.02.2016.
Персональная страница Акулича Александра Васильевича  // Российский союз научных и инженерных общественных организаций  [Электронны рэсурс]: сайт. — Режим доступа: http://www.drying-committee.ru/personal_page.php?uid=13 . — Дата доступа: 17.02.2016.
Гулякевич, М. За прорывные работы /Максим Гулякевич//Навука [Электронны рэсурс]: электронная навуковая, вытворча-практычная газета Беларусі. — 2016. — №51. — Режим доступа: http://gazeta-navuka.by/novosti/1313-za-proryvnye-raboty. — Дата доступа: 21.12.2016.

Акуліч Пётр Васільевіч

Доктар тэхнічных навук \ прафесар, Дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут цепла - і масаабмену ім. А. В. Лыкава НАН Беларусі»

Нарадзіўся 01.03.1961 г. ў в. Пярэкаль у сям'і настаўнікаў. Закончыў Пярэкальскую сярэднюю школу (1978),  навыдатна  - Магілёскі тэхналагічны інстытут (1983),  аспірант  Маскоўскага тэкстыльнага інстытута імя А.Н.Касыгіна (1985).  Абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці "Працэсы і апараты хімічнай тэхналогіі" (1989).
З 1989 г. працуе ў Інстытуце цепла і масаабмена імя  А.В. Лыкава  НАН Беларусі. Абараніў доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці "Прамысловая цеплаэнергетыка " (2002).
Вобласцю навуковай дзейнасці П.В. Акуліча з'яўляецца тэхнічная цеплафізіка і цеплаэнергетыка.
П.В. Акулічам апублікавана звыш 130 навуковых работ у айчынных і замежных выданнях, у тым ліку 3 манаграфіі і 22 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў. Большасць з іх дакладвалася П.В. Акулічам на рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях, сімпозіумах, семінарах у розных краінах.  Ім укаранёна больш 10 распрацовак у розных галінах прамысловасці.
У цяперашні час прымае актыўны ўдзел у выкананні пректаў фундаментальных даследванняў, навукова – даследчых работ, дзяржаўных навукова – тэхнічных праграм. З'яўляецца членам цеплатэхнічнай секцыі інстытута, членам Міжнароднага камітэта па сушцы краін СНД.

Спіс выкарастаных крыніц

Персональная страница Акулича Петра Васильевича  // Российский союз научных и инженерных общественных организаций  [Электронны рэсурс]: сайт.— Рэжим доступу: http://drying-committee.ru/personal_page.php?uid=14.— Дата доступу: 17.02.2016.

Ананіч Іван Максімавіч

(28.03 1930 - 2010)

Кандыдат медыцынскіх навук (1970).

Нарадзіўся ў в. Орліна. У час вайны разам з маці быў партызанскім сувязным-разведчыкам. З 1946 г. жыў  у  Птушанах   (Брэсцская  вобл.).
У  1956 г. скончыў Мінскі медінстытут. Працаваў загадчыкам Свіслацкага ўрачэбнага ўчастка Магілёўскага абласнога аддзела аховы здароўя, адначасова - ўрачом абласной бальніцы. З 1960 г. на кафедры хвароб вуха, горла і носа Мінскага медінстытута пры 4-й клінічнай бальніцы. Яму прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя па спецыяльнасці атарыналарынгалогія. Мае навуковыя публікацыі па праблемах хранічнага танзіліту і гнойнага запалення сярэдняга вуха.

Спіс выкарастаных крыніц

Ананіч Іван Максімавіч: [біяграфія]// Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Клічаўскага раёна/Беларуская энцыклапедыя; галоўны рэдактар                 Б.І. Сінькевіч [і інш.]; рэдактар-складальнік У.А. Салановіч// Мінкс: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995. — С. 442 – 443.

Белазор Уладзімір Якаўлевіч

Эканаміст, кандыдат гістарычных навук (1991), член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій і Міжнароднай акадэміі геранталогіі.

Нарадзіўся 11.05.1948 г. у в. Буднеў Клічаўскага раёна. Яго станаўленне як асобы прайшло ў г. Бабруйску: ад рабочага завода РТІ да першага сакратара Бабруйскага гаркама, Магілёўскага абкама камсамола. Доўгі час быў на партыйнай рабоце, узначальваў Дзяржаўную міграцыйную службу.
Зараз намеснік начальніка ўпраўлення міжнародных сувязей Сакратарыята Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Непасрэдна распрацоўваў законы "Аб бежанцах" і "Іміграцыі".

Спіс выкарастаных крыніц

Владимир Яковлевич Белозор// Официальный сайт Республиканской партии Республики Беларусь [Электронный ресурс]: сайт. — Режим доступа:  http://rprb.narod.ru/obzor.htm.  — Дата доступа: 04.01.2017.

Валочка (Паддубская) Ганна Міхайлаўна

Доктор педагогических наук (2008)

Нарадзілася 18.10.1960 г. ў в. Коўбча. Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М.Горкага (1981). У кастрычніку 1986 г. скончыла аспірантуру Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ім. М. Горкага, у лістападзе гэтага ж года была прынятая на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка аддзела методыкі навучання беларускай мове НДІ педагогікі Міністэрства асветы БССР. Пасля абароны ў 1990 годзе кандыдацкай дысертацыі пераведзена на пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка.
З 1993 г. — загадчык лабараторыі праблем выкладання моў.
2002-2006 год — вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі тэорыі і методыкі навучання беларускай мове і літаратуры.
2006 год — загадчык лабараторыі моўнай адукацыі.
З снежня 2009 года ўзначальвае лабараторыю гуманітарнай адукацыі навукова-даследчага цэнтра Нацыянальнага інстытута адукацыі.
Удзельнічала ў падрыхтоўцы новай рэдакцыі «Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» і распрацоўкі праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», падпісанага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 23 чэрвеня 2008 года.
З'яўляецца членам рэдакцыйнай калегіі часопісаў «Беларуская мова і літаратура», «Веснік адукацыі», а таксама членам секцыі беларускай мовы і літаратуры Навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Чытае лекцыі ва ўстановах дадатковай адукацыі, уваходзіць у склад журы конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь», з'яўляецца старшынёй журы Рэспубліканскага конкурсу даследчых работ навучэнцаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура».

Спіс выкарастаных крыніц

Анна Михайловна Волочко// Роднае слова [Электронный ресурс]: электронный журнал. — Режим доступа: http://www.rs.unibel.by/ru/main.aspx?guid=1091. —  Дата доступа: 18.02.2016.
Волочко Анна Михайловна// Википедия [Электронный ресурс]: сводная энциклопедия. — Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/Волочко,_Анна_Михайловна. — Дата доступа: 04.01.2017.

Гушчын Іван Вітальевіч

Прафесар, доктар юрыдычных навук.

Нарадзіўся 17.12.1934 г. ў в. Стары Спор. У гады Вялiкай Айчыннай вайны разам з бацькамi знаходзiўся ў партызанскiм атрадзе i выконваў розныя даручэннi камандавання. З 1945 г. жыў i выхоўваўся ў дзiцячым доме ў в. Несята Клiчаўскага раёна, з 1947 г. - у дзiцячым доме г. Баранавiчы, дзе вучыўся ў школе. З 7-га класа сумяшчаў працу з вучобай у школе працоўнай моладзi № 1 г. Баранавiчы, якую скончыў у 1953 г. Паступiў вучыцца на юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя У.I. Ленiна.
З жнiўня 1958 па сакавiк 1959 г. працаваў следчым-стажорам пракуратуры Ашмянскага раёна Мiнскай вобласцi. У 1959 г. быў прызначаны следчым пракуратуры Мядзельскага раёна Мiнскай вобласцi, у жнiўнi 1961 г. - пракурорам Мядзельскага раёна, у вераснi 1963 г. - мiжраённым пракурорам Вiлейскага раёна.
З кастрычнiка 1965 па сакавiк 1967 г. навучаўся ў аспiрантуры Усесаюзнага завочнага юрыдычнага iнстытута ў г. Маскве, якую скончыў з датэрмiновай абаронай кандыдацкай дысертацыi 10 сакавiка 1967 г. Была прысвоена навуковая ступень кандыдата юрыдычных навук.
Пасля заканчэння аспiрантуры быў накiраваны на працу старшым выкладчыкам ва Усесаюзны юрыдычны завочны iнстытут г. Калiнiнграда, якi пазней быў пераўтвораны ў юрыдычны факультэт Калiнiнградскага дзяржаўнага унiверсiтэта.
У 1971 г. было прысвоена званне дацэнта. Фактычна стаяў ля вытокаў стварэння, станаўлення i развiцця юрыдычнага факультэта Калiнiнградскага дзяржаўнага унiверсiтэта, дзе выконваў абавязкi загадчыка кафедры грамадзянскага i працоўнага права.
У кастрычнiку 1971 г. быў абраны сакратаром партыйнага камiтэта Калiнiнградскага дзяржаўнага унiверсiтэта.
У чэрвенi 1976 г. запрасiлi на працу ў Карагандзiнскi дзяржаўны унiверсiтэт на юрыдычны факультэт, дзе працаваў на пасадзе загадчыка кафедры грамадзянскага i працоўнага права.
З лiпеня 1978 г. працуе ў Гродзенскiм дзяржаўным унiверсiтэце. Працаваў на пасадах: дацэнта кафедры гiсторыi СССР i БССР i выконваў абавязкi дэкана юрыдычнага факультэта (1978 г.); загадчыка кафедры дзяржавы i права аддзялення правазнаўства гiстарычнага факультэта (1979 г.); загадчыка кафедры працоўнага, грамадзянскага права i працэсу (1980 г.); прафесара кафедры працоўнага, грамадзянскага права i працэсу (1988 г.). У 1988 г. прызначаны на пасаду загадчыка кафедры дзяржаўнага, працоўнага i аграрнага права. З 1990 па 1994 г. з'яўляўся дэканам факультэта правазнаўства, а з 1994 па 1996 г. - дэканам факультэта права i эканомiкi.
З 2002 па 2003 г. працаваў на пасадзе дэкана юрыдычнага факультэта. З 1988 г. з'яўляецца загадчыкам кафедры дзяржаўнага, працоўнага i сельскагаспадарчага права юрыдычнага факультэта.
У 1981 г. у Харкаўскiм юрыдычным iнстытуце была абаронена доктарская дысертацыя «Правовые проблемы социального обеспечения колхозного крестьянства». Аднак ВАК СССР дысертацыю больш за сем гадоў не зацвярджала. Пасля яшчэ двойчы выходзiў на абарону дысертацыi: у 1985 г. - у Iнстытуце дзяржавы i права Акадэмii навук СССР i ў сакавiку 1987 г. - у Iнстытуце фiласофii i права Акадэмii навук Казахскай ССР.
У 1988 г. быў выдадзены дыплом доктара юрыдычных навук i ў 1990 г. прысвоена званне прафесара.
У чэрвенi 2003 г. абраны членам-карэспандэнтам, а ў 2004 г. - акадэмiкам Мiжнароднай акадэмii арганiзацыйных i кiраўнiцкiх навук г. Мiнска. Больш за 10 гадоў з'яўляецца членам спецыялiзаванага савета па абароне дысертацый пры дзяржаўнай навуковай установе "Iнстытут дзяржавы i права Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi». Удзельнiчае ў падрыхтоўцы заключэнняў на праекты заканадаўчых i iншых нарматыўных прававых актаў.
Адзначаны знакам «Выдатнiк вышэйшай школы Расiйскай Федэрацыi». Узнагароджаны медалямi «Ветэран працы» i «Партызан Вялiкай Айчыннай вайны», Ганаровымi граматамi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь, Гродзенскага аблвыканкама i Гродзенскага дзяржаўнага унiверсiтэта.
У 2005 г. указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь быў удастоены персанальнай надбаўкi за выдатны ўклад у развiццё вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь. Для далейшай паспяховай распрацоўкi навуковых праблем у Гродзенскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя Янкi Купалы iм створана навуковая школа «Абарона сацыяльных, працоўных, аграрных, зямельных i прыродарэсурсных правоў грамадзян Рэспублiкi Беларусь», якая зарэгiстравана i атэставана НАН Беларусi.
З'яўляецца аўтарам больш за 200 навуковых прац, у iх лiку манаграфii, навучальныя дапаможнiкi, падручнiкi, а таксама навуковыя артыкулы i тэзiсы навуковых дакладаў.
У 2009 годзе Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб'яўлена падзяка за уклад у развiццё ў краiне вышэйшай адукацыi i падрыхтоўку высокаквалiфiкаваных кадраў юрыстаў, уклад у развiццё юрыдычнай навукi ў Рэспублiцы Беларусь.

Спіс выкарастаных крыніц

Гущин Иван Витальевич: персанальная старонка // Юридический факультет Гродненского государственного университета [электронны рэсурс]: сайт. – Режим доступа: http://lf.grsu.by/index.php?option=com_content&view=article&id=159. – Дата доступу: 18.02.2016.

Жлутко Аляксандр Анатольевіч

Старэйшы навуковы супрацоўнік, кандыдат філалагічных навук дзяржаўнай навуковай установы "Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук  Беларусі".

Нарадзіўся 12.09.1954 г. ў в. Заполле Клічаўскага раёна.
У 1969г. закончыў Запольскую васьмігадовую школу, у 1974 годзе – Старааскольскі геолагаразведачны тэхнікум (Курская вобласць). Працаваў тэхнікам-геолагам у Джазказганскай геафізічнай экспедыцыі Казахстана.
Вярнуўшыся на радзіму, працаваў першым памочнікам капітана у Бабруйскім рачным парту. Выконваў таксама абавязкі тэхніка-геолага. Пазней перавёўся на работу ў Магілёўскі праектна-вынаходніцкі інстытут "Белкалгаспраект" у якасці інжынера-геолага.
У 1978 годзе паступіў у Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Івана Франка,  (факультэт "Классическая филология", лацінская і старагрэчаская мовы). Пасля заканчэння выкладаў лацінскую мову і медыцынскую тэрміналогію ў Віцебскім медыцынскім інстытуце. У 1985 годзе паступіў у аспірантуру  пры інстытуце літаратуры Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі. Абараніў кандыдацкую дысертацыю "Лацінская паэзія Беларусі эпохі асветніцтва" (1990г.)
Працаваў супрацоўнікам інстытута літаратуры НАН Беларусі. Адначасова займаўся  вынаходніцкай работай. Ім напісана некалькі манаграфій, якія ўвайшлі ў склад зборніка "Гісторыя старажытнай беларускай літаратуры", выдадзенага Акадэміяй Навук.
З 1993 года працуе старшым навуковым супрацоўнікам інстытута гісторыі НАН Беларусі, з 1994–2005 гг. старэйшы навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных навук, 2005-2013 гг. – старэйшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу, з 2014 – стрэйшы навуковы супрацоўнік аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі.. Займаецца вывучэннем дакументальных крыніц ХIII – XIV стагоддзяў па гісторыі Беларусі на лацінскай мове. У апошні час выйшлі манаграфіі "Метадычныя рэкамендацыі да выдання лацінскіх дакументаў XIII –XIV стагоддзяў" і  "Міндау, кароль Літовіі, у дакументах і сведчаннях" 
Валодае лацінскай, старагрэчаскай, італьянскай, нямецкай, польскай, англійскай мовамі.
Навуковыя стажыроўкі ў архівах і бібліятэках Рыма і ў Ватыканскім таемным архіве пры падтрымцы Цэнтра еўрапейскіх даследаванняў і кантактаў і Рымскага ўніверсітэта «La Sapienza», у Таемным дзяржаўным архіве Прусскай культурнай спадчыны ў Берліне, у архівах і бібліятэках Рыгі па міжакадэмічнаму абмену, па Касе імя Юзэфа Мяноўскага ў архівах і бібліятэках Варшавы і Кракава, у Ягелонскім, Варшаўскім, Беластокскім, Вроцлаўскім і Познаньскім універсітэтах. Лаурэат Прэміі імя Льва Сапегі (Польшча, 2009).
Аўтар звыш 50 навуковых публікацый, шэрагу перакладаў з лацінскай і старажытнагрэчаскай моваў.

Спіс выкарастаных крыніц
               


Жлутко Александр Анатольевич : персанальная старонка // Институт истории Национальной академии наук Беларуси : [электронны рэсурс]: сайт. — Режим доступа: http://history.by/zhlutko/.  —  Дата доступа: 18.02.2016.
   

Заяц Валянціна Іванаўна

Урач вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт.

Нарадзілася 26.03.1955 г. ў в. Усакіна Клічаўскага раёна ў сям'і служачых. У 1972 годзе закончыла Усакінскую сярэднюю школу. У гэтым жа годзе паступіла на лячэбны факультэт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, які закончыла ў 1978г. Закончыла аспірантуру (1985г., г. Масква), 2-х гадовы курс "Кіраванне аховай здароўя" (2004г., г. Мінск), факультэт педагогікі і псіхалогіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (2005г.).
З 1997 па 2003 гг. працавала прарэктарам універсітэта па вучэбна-выхаваўчай і інфармацыйнай рабоце, зараз – начальнік аддзела клінічнай ардынатуры і стажыроўкі, дацэнт кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя.
З'яўляецца дырэктарам Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа.
Заяц Валянціна Іванаўна – аўтар 83 навуковых работ і адной манаграфіі.
Узнагароджана медалямі "За трудовое отличие" (1993г.), "За заслуги в развитии Витебского государственного медицинского университета" (2004г.), значком "Отличник здравоохранения Республики Беларусь"(1998г.), ганаровым значком "Отличник образования Республики Беларусь" (2005г.).
За значны ўклад у развіццё вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь Заяц Валянціне Іванаўне назначана персанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У 2016 годзе ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у арганізацыю і аказанне медыцынскай дапамогі".

Спіс выкарастаных крыніц

Мурашкина, В. Валентина Заяц: «Надо делать только добро. А зачем жить иначе?»/ Вера Муразкина// Городская газета «Витьбичи»  [Электронный ресурс]: сайт. — Режим доступа: https://www.vitbichi.by/news/politika/ofitsialnye_intervyu/post18789.html. — Дата доступа: 18.06.2020.

Заяц Іван Мікалаевіч

Доктар эканамічных навук.

 Нарадзіўся 05.03.1922 г. ў в. Падгор`е.  У 1936 г. закончыў  Усакінскую НСШ, у 1939 г. – Магілёўскае педвучылішча.  Працаваў настаўнікам пачатковых класаў, потым загадчыкам вучэбнай часткі. у Востраўскай НСШ (1939-1940). У кастрычніку 1940 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. Пачынаў  курсантам палкавой школы артылерыйскага палка,  закончыў у 1955 г. на пасадзе намесніка начальніка штаба артылерыйскай дывізіі ў званні маёра.
Удзельнік Вялікай Айчыннай   вайны. Ваяваў на Паўночна-Заходнім фронце, на Калінінскім і Першым Прыбалтыйскім франтах (з перарывам на вучобу ў 3-м Ленінградскім артылерыйскім вучылішчы (1941–1942). Працаваў камандзірам узвода разведкі артдывізіі, артпалка.
За баявыя заслугі на фронце ўзнагароджаны ордэнам «Красной звезды», «Отечественной войны» 2-й степени, медалямі «За боевые заслуги», «За победу над Германией в Великой Отечественной войне».
У 1953 г. экстэрнам закончыў  Ленінградскі Вышэйшы ваенна-педагагічны інстытут імя М.І.Калініна. Пасля  звальнення з радоў Савецкай Арміі пераехаў у Кішынёў. З 1956 г. па 1968 г. Працаваў выкладчыкам у Кішынёўскім вучылішчы вінаробства і вінаградарства (1956-1968). З 1968 г. - у тэхнічным  універсітэце Малдовы (былы Кішынёўскі палітэхнічны інстытут імя С.Лызо) на кафедры эканомікі і менеджмента ў прамысловасці. Займаў розныя пасады: старшага выкладчыка, дацэнта, загадчыка кафедры, прафесара.
Кандыдат эканамічных навук (1971). Прафесар (1986). Ім апублікавана 60 навуковых вучэбна-метадычных работ. Сярод іх  падручнік для тэхнікумаў «Экономика»: Падручнік для тэхнікумаў, «Организация и планирование винодельческого производства», «Планирование в объединениях и на предприятиях пищевой промышленности», «Организация производства на предприятиях  винодельческой и плодоовощной консервной промышленности», «Внутрипроизводственный хозяйственный расчёт на предприятиях  пищевой промышленности» і інш.
У 1967 г. прысвоена ганаровае званне «Заслуженный учитель Молдавской ССР».

Спіс выкарастаных крыніц

Ачыновіч, Л. З Узростам чалавека ўсё мацней цягне да родных мясцін...: [пра земляка з в. Падгор`е І.М. Зайца] / Лідзія Ачыновіч// Сцяг Саветаў. — 1998. — 4 лістапада.
Заяц Іван Мікалаевіч (05.03.1922)// Учреждение культуры «Кличевский краеведческий музей» [Электронны рэсурс]: сайт. — Рэжым доступу: http://klichev.museum.by/node/42842. — Дата доступу: 10.12.2017.

Касцян Сяргей Іванавіч

Грамадска-палітычны і партыйны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускага славянскага камітэта, старшыня Славянскага Парламенцкага Саюза, гісторык, кандыдат гістарычных навук, доктар навук у галіне інфармацыйных тэхналогій (паліталогія), дацэнт, прафесар.

Касцян Сяргей Іванавіч нарадзіўся 15 студзеня 1941 года ў вёсцы Усохі Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. З 1947 па 1954 гады вучань Усохской сямігадовай школы. У 1953 годзе ўступіў у рады ВЛКСМ. Пасля заканчэння школы працаваў у калгасе «Камсамолец» Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1956 годзе па камсамольскай пуцёўцы накіраваны ў будаўнічую школу г. Чэлябінска. Пасля заканчэння ў 1957 годзе атрымаў спецыяльнасць цесляра 5-га разраду. З 1957 па 1960 год працаваў па спецыяльнасці ў жыллёва-будаўнічым цэху Чэлябінскага трактарнага завода. Адначасова вучыўся ў школе рабочай моладзі.
З 1960 па 1964 год служыў на Ціхаакіянскім Ваенна-Марскім флоце. Быў вызваленым сакратаром камітэта камсамола. Супрацоўнічаў з газетай «Баявая вахта». За актыўнасць мараку тэрміновай службы Касцяну С. І. прысвоена афіцэрскае званне малодшага лейтэнанта. З 1964 па 1966 гады працаваў выхавальнікам у школе-інтэрнаце № 2 г. Чэлябінска. У 1965 годзе паступіў на гістарычны факультэт Чэлябінскага педагагічнага інстытута. У 1966 годзе пераязджае ў г. Мазыр. У 1970 годзе скончыў гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута.
З 1967 па 1979 гады займаў пасады сакратара камітэта камсамола калгаса «Каменка», 1-га сакратара Мазырскага РК ЛКСМБ, інструктара, загадчыка парткабінетам, загадчыка аддзела агітацыі і прапаганды Мазырскага РК КПБ.         З 1979 па 1997 гады старэйшы выкладчык, загадчык кафедры, дацэнт Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ім. Н. Д. Крупскай. Кіраваў студэнцкім палітычным клубам «Глобус», створаным на кафедры гісторыі КПСС і навуковага камунізму Мазырскага педагагічнага інстытута.
З 1995 года дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, затым Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га, 2-га і 3-га скліканьняў, актывіст фракцыі камуністаў. З 2000 года намеснік старшыні Камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД. Ініцыятар стварэння блока «Анты-NATА» ў Палаце прадстаўнікоў 2-га склікання. Старшыня Беларускага славянскага камітэта, старшыня Славянскага Парламенцкага Саюза. Член Міжнароднага Славянскага Камітэта. Член Прэзідыума Еўрапейскага форуму міру. Сакратар Цэнтральнага камітэта Кампартыі Беларусі з 1997 па 2004 гады.
У 1979 годзе скончыў аспірантуру пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1980 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Тэма дысертацыі: «Удзел камсамолу Беларусі ў мэліярацыі беларускага Палесся (1966-1975 гг.)». У 1984 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта, у 1999 годзе прафесара, у 2000 годзе доктара інфармацыйных тэхналогій (паліталогія). Член-карэспандэнт Міжнароднай славянскай акадэміі з 1982 года, акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій з 2002 года, акадэмік Міжнароднай Кірыла-Мефодиевской акадэміі Славянскай асветы з 2004 года. Мае звыш шасцідзесяці навуковых і навукова-метадычных публікацый па пытаннях гісторыі, палітыкі, культуры, эканомікі.
Касцян С. І. узнагароджаны ордэнам «Садружнасці» (2006), медалямі: «Ветэран працы СССР» (1987), «120 гадоў з дня нараджэння І. В. Сталіна» (2000), «Адмірал Ушакоў» (2001), знакам «Выдатнік народнай адукацыі БССР» (1978), граматай Вярхоўнага Савета БССР (1972), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2001).

Спіс выкарастаных крыніц

Костян Сергей Иванович [Электронный ресурс]: официальный сайт/ Государственное учреждение "Национальный архив Республики Беларусь": Режим доступа: http://www.narb.by/rus/about/structure/text3/kostyn.  Дата доступа: 18.01.2017.

Кніга Мікалай Паўлавіч


(28.01.1902 20.12.1972)

 Беларускі вучоны ў галіне оталарынгалогіі, доктар медыцынскіх навук (1955), прафесар  кафедры хвароб вуха, горла, носа (1958).


Нарадзіўся  ў в. Коўбча. Пасля заканчэння ў 1929 г. медыцынскага факультэта БДУ займаўся практычнай і навуковай дзейнасцю ў лячэбных установах Беларусі.
У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у арганізацыі партызанскай барацьбы  на Клічаўшчыне, быў начальнікам санітарнай службы атрада. З сакавіка 1944 г. узначальваў санітарны аддзел ваенна-аператыўнай  групы пры Магілёўскім падпольным  абкоме партыі. З  1944 г. -  у Мінскім медыцынскім інстытуце, загадчык кафедры  оталарынгалогіі (1952), галоўны оталарынголаг  Міністэрства аховы здароўя  Беларусі (1958). З 1962 г. узначальваў навуковае таварыства  оталарынголагаў Беларусі.
Узнагароджаны 2-ма ордэнамі, медалямі. Памёр у 1972 г.

Спіс выкарастаных крыніц

Мікалай Паўлавіч Кніга// Wikiwand [Электронный ресурс]: сайт — Режим доступа:https://www.wikiwand.com/be/Мікалай_Паўлавіч_Кніга. — Дата доступа: 01.02.2017. 

Кудашоў Валерый Іванавіч

Загадчык кафедрай эканомікі і кіравання вытворчасцю Мінскага інстытута кіравання. Доктар эканамічных навук, прафесар.

Нарадзіўся 01.07.1941 года ў в.Акцябрск Клічаўскага раёна.
Скочыў Беларускі тэхналагічны інстытут ў 1969 годзе.
З 1970 г. працаваў у Беларускім праектна-тэхналагічным інстытуце "Белместпрампраект". З 1972 года ў Фізіка-тэхнічным інстытуце АН Беларусі. З 1984 года загадваў кафедрай у Беларускай палітэхнічнай акадэміі.
У 1992-1997 гг. працаваў старшынёй Дзяржаўнага патэнтавага ведамства пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, у 1997-2001 гг. – старшынёй Дзяржаўнага патэнтавага камітэта Рэспублікі Беларусь, у 2001-2004 гг. – Генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.
У розны час працаваў загадчыкам аддзела патэнтна-ліцэнзійнай работы Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР, загадчыкам кафеды НДР і ОКР Беларускага палітэхнічнага інстытута, з'яўляўлся прафесарам кафедры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
У 1999 г. была прысвоена навуковая ступень доктара эканамічных навук, а ў 2001 – навуковае званне прафесара.
З 2004-2013 – загадчык кафедрай эканомікі і кіравання вытворчасцю Мінскага інстытута кіравання.
З 2014 года інжэнерна-эканамічны факультэт, кафедра аргаізацыі вытворчасці і эканомікі нерухомасці, прафесар у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.
Навуковыя працы прысвечаны праблемам эканомікі і кіравання інавацыйнай дзейнасцю, павышэння эфектыўнасці вынаходніцкай і патэнтна-ліцэнзійнай дзейнасці, кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю. З 1972 года займаецца пытаннямі набыцця праў на вынаходніцтвы, перадачу тэхналогій ноу-хау.
Кіраваў праектам «Экономические и организационно-правовые механизмы управления интеллектуальной собственностью как ресурсом инновационного развития экономики Республики Беларусь» дзяржаўнай праграмы фундаментальных і прыкладных навуковых даследванняў у вобласці прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных і сацыяльных навук на 2006 — 2010 годы.
Мае 130 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, 13 вучэбна-метадычных і вучэбных дапаможнікаў, 54 навуковыя артыкулы. Аўтар 3 вынаходніцтваў.
У 2006 годзе за выдатныя поспехі ў арганізацыі вынаходніцкай і патэнтна-ліцэнзійнай дзейнасці ўзнагароджаны залатым медалём імя В.І. Бліннікава (першага Прэзідэнта Еўразійскай патэнтнай арганізацыі).

Спіс выкарастаных крыніц

Кудашов Валерий Иванович : [персанальная старонка] // Белорусский экономический портал  ЭКОНОМИКА.BY  [Электронны рэсурс]: [сайт]. – Рэжым доступу: https://www.belstu.by/personalnye-stranicy/valery-kudashov.html.  – Дата доступу: 15.03.2016.
Кудашов Валерий Иванович : [персанальная даведка] //  Сводный электронный каталог библиотек Беларуси [Электронны рэсурс]: [сайт]. – Рэжым доступу: http://unicat.nlb.by/opac/auth_r.html. – Дата доступу: 15.03.2016.
Кудашов Валерий Иванович : [персанальная даведка] // База данных ученых Беларуси  [Электронны рэсурс]: [поисковая система НАН Беларуси]. – Рэжым доступу: http://unicat.nlb.by/scient/pls/dict.prn_ref?tu=e&tq=v0&name_view=va_200&a001=BY-BSTU-ar374024&strq=l_siz=20. – Дата доступу: 15.03.2016.

Кудашов Валерий Иванович: (к 70-летнему юбилею) // Инженер-механик : республиканский межотраслевой производственно-практический журнал / учредитель Белорусское общество инженеров-механиков (ОО "БОИМ"). — 2011. ― № 2. ― С. 3

Купцель Георгій Аляксандравіч

Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт ФГСЭ, ветэран БНТУ.

Нарадзіўся 08.04.1936 г. ў в. Коўбча. У 1959 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў майстрам на Вялікалуцкім машынабудаўнічым заводзе (1959-1960), з 1961 г. – кантструктар 2-й, а затым 1-й катэгорыі Мінскага спецыяльнага канструктарскага бюро №3. Пасля заканчэння аспірантуры (1966) – малодшы, потым старшы навуковы супрацоўнік інстытута торфу Акадэміі навук Беларусі. З 1975 г. - дацэнт Беларускага палітэхнічнага інстытута, адначасова ў 1980–1985 гг. намеснік дэкана горна-механічнага факультэта   па   навуковай  рабоце. 
Кандыдат тэхнічных навук (1968), старшы  навуковы супрацоўнік (1973), дацэнт (1981), член карэспандэнт Беларускай горнай акадэміі (1998). Апублікаваў 82 работы, мае 10 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы. Асноўныя яго навуковыя публікацыі  і вынаходніцтвы прысвечаны праблемам тэхналогіі, механізацыі, здабычы і перапрацоўкі карысных выкапняў. Жыве ў Мінску.

Спіс выкарастаных крыніц

Купцель Георгій Аляксандравіч // Памяць: Гістарычна-дакументальная хроніка Клічаўскага раёна . — Мінск, 1995. — С.445 – 446
Электронны каталог РНТБ : [Электронны рэсурс] : электронны каталог. — Рэжым доступу: http://rntbcat.org.by/opac/pls/!search.http_keyword?query=a001="BY-SEK-601392"&lst_siz=20. — Дата доступу: 15.03.2016.

Лапацін Міхаіл Аляксеевіч

Кандыдат ваенных навук.

Нарадзіўся 01.07.1940 г. ў в. Свабода. Генерал-лейтэнант. Камандуючы войскамі СПА Украіны. 
Закончыў Доўгаўпілскае аўтатэхнічнае вучылішча (1961),  Мінскае ВІЗРУ (1970), Ваенную камандную акадэмію (1984), Ваенную акадэмію Генштаба (1989). Ва Узброеных сілах з 1962г. Прайшоў шлях ад камандзіра зенітна-ракетнага дывізіёна да камандуючага войскамі ППА Украіны. У 1962–1965 гг. аказваў дапамогу ў стварэнні Узброеных сіл Кубы.
У 1961 – 1988 гг праходзіў службу на розных камандных пасадах – ад афіцэра ад афіцэра навядзення зенітнага ракетнага дывізіёна да камандзіра корпуса ППА. У 1988-1989 гг. – начальнік штаба, са жніўня 1989 г. – камандуючы 8-й асобнай арміяй ППА.
27 мая 1992 г. прызначаны камандуючым Войскамі ППА Украіны. З красавіка 1995 г. па красавік 1996 г. - камандуючы войскамі Паветранай абароны Украіны. З чэрвеня па лістапад 1996 г. - першы намеснік начальніка Акадэміі УС Украіны.
Узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме ва Узброеных сілах", 12-цю медалямі "За отвагу" і інш.
У красавіку 1997 г. звольнены ў адстаўку. Займаецца грамадаскай дзейнасцю. Зараз  жыве ў Кіеве.

Спіс выкарастаных крыніц

Лопатин Михаил Алексеевич: [персанальная страница]// Сайт ветеранов 8-й отдельной армии ПВО: [Электронный рэсурс]: сайт. — Режим доступа: http://8oapvo.net/биографии/21-лопатин-михаил-алексеевич. — Дата доступа: 15.03.2016.
Объединение воинов-интернационалистов «кубинцев»: Лопатин Михаил Алексеевич// Киевская городская Организация ветеранов Украины (КГОВУ): [Электронны рэсурс]: [сайт]. — Режим доступа: http://www.rada-veteran.kiev.ua/объединение-ветеранов-воинов-интернационалистов-кубинцев. – Дата доступа: 15.03.2016.

Незабытоўскі Караль Станіслаў


(04.11.1865 — 06.11.1952)

Буйны землеўладальнік, кансерватыўны палітык, прамысловец, член Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі (1911 г.), міністр сельскай гаспадаркі і актываў дзяржавы Польшчы, сенатар. Адзін з членаў-заснавальнікаў партыі Краёвай партыі Літвы і Беларусі. Стаяў ля вытокаў Магілёўскага сельскагаспадарчага таварыства, вядучай сельскагаспадарчай арганізацыі Паўночна-Заходняга краю.

Караль Станіслаў (Карл Канстанцінавіч) Незабытоўскі нарадзіўся ў Гродзенскім павеце 4 лістапада 1865 г. у родавым маёнтку Олешевичи. Пасля заканчэння з адзнакай Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта ў 1889 годзе займаўся кіраваннем гаспадаркай у сямейных маёнтках у Мінскай і Гродзенскай губернях.
У пачатку 20-га стагоддзя ў маёнтку Бацэвічы пад Бабруйскам працавалі два завода – цагляны і маслабойны, а таксама млын і мэблевая фабрыка. Практычна адразу пасля ўступлення ў правы спадчыны мікалай арэхва будуе на беразе ракі Ольсы шпіталь для рабочых фабрыкі.
1 ліпеня 1905 года адкрыта Бацевичская земская бальніца. У 1911 годзе на працу ў яе пасля заканчэння з адзнакай Юр'еўскага (цяпер Тартускага) універсітэта, у Эстоніі, быў накіраваны Уладзімір Восіпавіч (Іосіфавіч) Морзон. Уладзімір Восіпавіч вырашыў адразу ж пашырыць бальніцу.
Караль Станіслаў Незабытоўскі паспяхова кіраваў маёмасцю маці, братоў, сясцёр і ўласнымі актывамі. Ён заснаваў і пашырыў 27 прадпрыемстваў (дрэваапрацоўчая і харчовая прамысловасць і інш). Будучы каталіком, актыўна дапамагаў памешчыкам-каталікам, даючы ім беззастаўныя крэдыты ў выпадку пагрозы банкруцтва.
У 1909 годзе ў маёнтку Бацэвічы Карл Станіслаў узвёў разам драўлянага цагляны палац з флігелямі. У халодны час ён абаграваўся пры дапамозе цэнтральнага ацяплення. У гэтым маёнтку было шмат каштоўных прадметаў мастацтва, унікальных гадзін і антыкварнай мэблі. Гонарам Карла Канстанцінавіча быў старажытны аўстрыйскі фарфор (амаль 500 прадметаў). Меўся ў палацава-паркавым комплексе і зімовы сад.
У чэрвені 1918 года на 2-м Польскім з'ездзе ў Мінску увайшоў у склад камітэта Польскай Рады зямлі Менскай. Стаў дзеячам Саюза менскіх абшарнікаў. У 1921 годзе, пасля ратыфікацыі Рыжскага дагавора, Караль Станіслаў губляе ўсе свае сядзібы і прадпрыемствы на Беларусі. Ён пераязджае на польскі бок у Гродзенскую губерню, дзе засталіся сядзібы яго жонкі і займаецца імі да майскага перавароту 1926 года, калі да ўлады ў Польшчы прыйшоў Пілсудскі. Пачалося фарміраванне новага ўрада, у якім Незабытовскому прапануюць пасаду міністра земляробства і дзяржаўнай маёмасці. На гэтай пасадзе ён заставаўся да 7 снежня 1929 года. У 1928-30 гг. быў сенатарам ад Палескага ваяводства. З 1939 года, калі адбылося аб'яднанне Беларусі, ён эмігруе ў Францыю, потым у Англію.
Памёр 6 лістапада 1952 года ў доме «Антоколь» графства Кент ў Вялікабрытаніі.

Спіс выкарастаных крыніц

Незабытовский, Кароль Станислав// Wiki. bobr. by [Электронный ресурс]: сводная энциклопедия. — Режим доступа:  https://wiki.bobr.by/Незабытовский,_Кароль_Станислав. — Дата доступа: 03.05.2017.

Оргіш Вячаслаў Пятровіч

Беларускі філосаф, сацыёлаг і палітолаг. Доктар філасофскіх навук (1992).

Нарадзіўся 28.11.1949 г. ў в. Маркаўшчына. Скончыў БДУ (1977). Працаваў выкладчыкам агульнаграмадскіх дысцыплін у вышэйшых навучальных установах Мінска. З 1985 г. - у інстытуце філасофіі і права АН Беларусі, з 1990 – старэйшы, вядучы, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута сацыялогіі АН БССР.
Навуковыя працы па праблемах філасофіі культуры, гісторыі, сацыялогіі рэлігіі, палітычнай сацыялогіі, гісторыі філасофскай і грамадскай думкі Беларусі.
Распрацаваў новыя канцэптуальныя падыходы да метадалогіі вывучэння філасофскай і культурна-гістарычных аспектаў хрысціянскага  светапогляду, станаўлення грамадзянскай супольнасці і беларускай палітычнай культуры,  як культуры палітычнага  кансэнсусу асноўных сацыялістычных груп, дынамікі сацыяльна-палітычных працэсаў і развіцця нацыянальнай самасвядомасці ва ўмовах дзяржаўнай незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, дынамікі розных формаў релігійнасці ў Беларусі ў сувязі са структурнымі і камунікатыўнымі зменамі сучаснага свету.

Спіс выкарастаных крыніц

Вячаслаў Пятровіч Оргіш// Вікіпедыя [Электронны рэсурс]: свабодная энцыклапедыя. — Рэжым доступу: https://be.wikipedia.org/wiki/Вячаслаў_Пятровіч_Оргіш. — Дата доступу: 18.06.2020.

Пірожнік Іван Іванавіч

Доктар прыродазнаўчых навук.

Нарадзіўся 02.01.1952 г. ў пас. Міжрэчча ў рабочай сям'і. У 1968 г.  закончыў  Пярэкальскую СШ. У 1968-1973 гг. – студэнт геаграфічнага   факультэта БДУ. З 1973-1976 гг. – аспірант    кафедры эканамічнай геаграфіі СССР.     З 1 лістапада 1976 г. -  асістэнт  кафедры эканамічнай геаграфіі  замежных краін геаграфічнага   факультэта БДУ.  Доктар прыродазнаўчых навук (1993). З 1982–1995 гг. – дацэнт гэтай кафедры. З лістападаа 1995 г. -  прафесар  кафедры эканамічнай геаграфіі  замежных краін геаграфічнага факультэта БДУ (вучонае званне прафесара па спецыяльнасці "геаграфія" ВАК РБ 23 красавіка 1997). Прафесар Расійскай Міжнароднай Акадэміі Турызму (1997). З 1974 г. – член Беларускага Геаграфічнага таварыства. З 15 чэрвеня 1998 г. – дэкан геаграфічнага факультэта БДУ . З 2002-2013 гг. – загадчык кафедры эканамічнай геаграфіі замежных краін БДУ.
Навуковы кіраўнік (сумесна з прафесарам Н.Т. Раманоўскім) і адказны выканаўца навукова-даследчых работ: "Региональная схема организации экскурсионого туризма в крупном экономическом районе" (1980), "Проблемы территориальной организации туристcких комплексов" (1985) і інш. Першая  навуковая праца "Маятниковая миграция населения в Полоцком жилищно-промышленном комплексе" (1972)  адзначана Дыпломам.
Доктарская дысертацыя "Социально-экономические тенденции развития и территориальной организации туристического обслуживания" (на прыкладзе СССР у 1976–1990), выдадзена асобнай манаграфіяй у выдавецтве Сілёзкага ўніверсітэта (2002, г.Катовіцы, Польша). Абараніў дысертацыю на Савеце факультэта біялогіі і землевядзення Ягелонскага універсітэта       (1993, г. Кракаў, Польша).  Працаваў па кантракту дацэнтам кафедры эканамічнай геаграфіі Сялезскага універсітэта (1986-1993 гг.).
Галіна навуковых інтарэсаў: эканамічная, сацыяльная, палітычная і рэкрэацыйная геаграфія. Аўтар больш 225 прац (у тым ліку 5 манаграфій  і 8 навучальных дапаможнікаў) па геаэканамічнай структуры сусветнай гаспадаркі і палітычнай геаграфіі, тэрытарыяльнай арганізацыі галін сацыяльнага комплексу і турызму, праблемах рацыянальнага прыродакарыстання і тэматычнага картаграфавання.
Старшыня савета БДУ па абаронам дысертацый па геаграфічных навуках, каардынатар ДПНД "Прыродакарыстанне", член рэдакцыйнай калегіі навуковых часопісаў "Веснік БДУ.
Лаурэатр навуковай прэміі БДУ ім. акадэміка А.Сеўчанка ў галіне прыродазнаўчых навук (2003 г.), узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2001), знакам "Выдатнік адукацыі" Міністэрства адукацыі РБ (2009).

Спіс выкарастаных крыніц

Пирожник Иван Иванович: [персанальная старонка] // Вікіпедыя. Свободная энциклопедия [Электронны рэсурс]: [сайт]. — Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/Пирожник,_Иван_Иванович.  – Дата доступа: 17.03.2016.
Наши юбиляры: [да юбілея Пірожніка Івана Іванавіча] // Вестник БГУ. Сер.2 [Электронны рэсурс ] : [дакумент] – 2012. - №1. – Режим доступа: http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/36336/1/105-107.pdf . – Дата доступа: 17.03.2016.

Смоліч Аркадзь Антонавіч


Псеўд. - Л.Б. (Лаўрэн Будзіловіч), Сымон Бортнік
 (17.09.1891 - 10.06.1938)

Дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння. Вучоны ў галіне  эканомікі, сельскай гаспадаркі, картаграфіі, геаграфіі. Прафесар (1927).

Нарадзіўся ў в. Бацэвічы ў сям`і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1905), Новаалександрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства ў Пулавах (Польшча, 1916), вучыўся ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце. З 1910 г. член Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Актыўны ўдзельнік клуба  "Беларуская хатка" ў Мінску. На канферэнцыі БСГ у чэрвені 1917 г. увайшоў у склад  яе часовага ЦК, быў рэдактарам газеты "Грамада". Удзельнік Усебеларускага з'езда (1917) у Мінску. Адзін з ініцыятараў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, народны сакратар асветы ў 1-м яе ўрадзе.  Пасля распаду БСГ разам з іншымі беларускімі дзеячамі ў красавіку 1918 г. арганізаваў  Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, аўтар праекта яе праграмы, адзін з тэарэтыкаў  беларускай сацыял-дэмакратыі.
У час паўторнага наступлення палякаў на Беларусь (верас.,1920) пераехаў у Вільню, удзельнічаў у стварэнні Таварыства беларускай школы і быў яго першым старшынёй. У жніўні 1922 г. урад савецкай Беларусі дазволіў А. Смолічу вярнуцца ў Мінск і прызначыў яго загадчыкам планава-эканамічнага аддзела  Наркамата  земляробства БССР. Адначасова з 1923 г. дацэнт, прафесар і загадчык кафедры  ў БДУ і Інбелкульце (з 1925 г. намеснік яго старшыні, кіраўнік сельскагаспадарчай секцыі і камісіі па раянаванні БССР). У 1924-1925 гг. удзельнічаў у стварэнні і быў першым старшынёй цэнтральнага бюро краязнаўства. У 1927 годзе А.А.Смоліч становіцца першым беларускім прафесарам-географам.
У 1928 г. абраны правадзейным членам Рускага геаграфічнага таварыства, узнагароджаны (1930) яго Малым залатым медалём за навуковыя працы "Размяшчэнне насельніцтва на тэрыторіі БССР" і "Сельскагаспадарчыя раёны БССР у 1927-1928 гг.: Папярэдняя схема і метадалагічныя ўвагі" (абедзве 1929 г.).
Аўтар вучэбнага дапапможніка "Геаграфія Беларусі" (1919;  4-е выд., 1993 г.). У 1919 г. выйшлі дзве карты Беларусі А. Смоліча ў Берліне і Вільні. Пасля 1919 г. ім апублікавана больш за 30 навуковых прац па праблемах ландшафтазнаўства, раяніравання, картаграфіі, эканомікі навуковай беларускай тэрміналогіі. Працаваў над складаннем атласа Беларусі.
А. Смоліч зрабіў уклад у пераутварэнне Інбелкульта ў Акадэмію навук Беларусі, быў адным з аўтараў яе першага статута. 26 чэрвеня 1930 г. быў арыштаваны ДПУ па справе так званага Саюза вызвалення Беларусі, пасля чаго быў сасланы ў г. Аса Пермскай, потым – у г. Ішым Цюменскай абласцей. У жніўні 1935 г. вызвалены, але 17 чэрвеня 1937 г. зноў арыштаваны і 10 чэрвення 1938 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Быў расстраляны ў Омскім астрозе НКУС 17 чэрвеня 1938 г.
9 лютага 1957 г. прэзідыум Цюменскага  абласнога суда рэабілітаваў А. Смоліча. У 1988 годзе "Справа па абвінавачванню Смоліча А.А." балы перагледжана і яго добрае імя вернута з небыцця.
У 2015 годзе была заснавана Першая беларуская грамадская стыпендыя імя Аркадзя Смоліча. Заснаваная шэрагам некамерцыйных і камерцыйных арганізацыяў, а таксама  высілкамі асобных грамадзянаў. Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча выдаецца студэнтам беларускіх вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў за выбітную грамадскую, культурную і сацыяльную дзейнасць у галіне развіцця грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь.


Спіс выкарастаных крыніц

Андрэева, Е.Г. Аркадзь Смоліч і яго ўклад у нацыянальную педагогіку/ Е.Г. Андрэева //Народная асвета. — 1996. — №9. — С.135-142.
Аношка, В. Каб Беларусь перастала быць краем, невядомым для саміх беларусаў"/ В. Аношка //Настаўніцкая газета. — 1991.— 2 лістапада.
Болатаў, А. Бацька беларускай геаграфіі/А. Болатаў// Настаўніцкая газета. — 2001. — 26 мая.
Бусько, В. Семдесят лет спустя: [экономическіе взгляды А. Смолича и современность]/ В. Бусько //Человек и экономика.— 1996.— №8.— С.41— 42.
Марціновіч, А. Памятае не толькі Вольса...: [да 100-годдзя з дня нараджэння вучонага-географа А.А.Смоліча, ураджэнца в. Бацэвічы Клічаўскага раёна]/ А. Марціновіч// ЛіМ.— 1991.—11 кастрычніка.— С.4.

Харлап Анатоль Дзмітравіч

Кандыдат тэхнічных навук (1996). Старшыня рэспубліканскай асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловасці  «БелАПП».

Нарадзіўся 02.08.1946 г. ў в. Ваевічы. Закончыў  Мінскі радыётэхнічны тэхнікум (1964), Мінскі радыётэхнічны інстытут (1975)  У 1965 г. – рэгуліроўшчык радыёапаратуры Мінскага завода вылічальных машын імя Г.К.Арджанікідзэ. У 1965-1968 гг. -  служба ў радах Савецкай Арміі. Рэгуліроўшчык радыёапаратуры Мінскага завода электронных вылічальных машын імя Г.К.Арджанікідзэ (1968-1969),  інжынер цэха МЗ ЭВМ (1969-1972), намеснік сакратара, сакратар камітэта Камсамола МЗ ЭВМ (1972-1975), намеснік сакратара паркома Мінскага вытворчага аб'яднання вылічальнай тэхнікі МПО ВТ (1975-1980), начальнік вытворча-дыспетчарскага аддзела, зам. Генеральнага дырэктара МЗ ЭВМ па агульных пытаннях. (1980-1981), сакратар парткома (1981-1984), старшыня ваканкома Савецкага раённага Савета народных дэпутатаў г. Мінска (1984-1986), першы сакратар Фрунзенскага РК КПБ г. Мінска (1986-1987), генеральны дырэктар МПО ВТ, дырэктар МЗ ЭВМ (1987-1996), Міністр прамысловасці РБ (1996-2003).
19 лютага 2004 г. Указам Прэзідэнта РБ Харлап А.Дз. назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом РБ у Кітайскай Народнай Рэспубліцы з прысваеннем  яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла  (19 лютага 2004 - 13 красавіка 2006 года).
19 красавіка 2007 года выбраны Старшынёй Канфедэрацыі прамыслоўцаў, прадпрымальнікаў і наймальнікаў.
Узнагароджаныы ордэнам Дружбы народаў (1983).
Указ Прэзідэнта РБ ад 14 студзеня 2004 г. № 13 аб прысваенні А.Дз.Харлапу ганаровага звання "Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь".

Спіс выкарастаных крыніц

В Беларуси образована Комиссия по вопросам промышленной политики : [аб утварэнні Камісіі па пытаннях прамысловай палітыкі на аснове пастановы Савета Міністраў ад 22 чэрвеня 2015 года № 525, у склад якой уваходзіць і Харлап А.Дз.] //Naviny.by. Белорусские новости : Экономика  [Электронны рэсурс]: сайт. —  Режім доступа: http://naviny.by/rubrics/economic/2015/06/26/ic_news_113_459811/. – Дата доступа: 21.03.2016.
Харлап, Анатолий Дмитриевич: [персанальная старонка]// Википедия — свободная энциклопедия [Электронны рэсурс]: сайт. — Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/Харлап,_Анатолий_Дмитриевич.  — Дата доступа: 21.03.2016.

Шамаль Анатоль Іванавіч

Кандыдат геолага–мінералагічных навук (1988). Заслужаны геолаг РСФСР. Ганаровы разведчык недраў.

Нарадзіўся 21.04.1938 г. ў в. Дзмітраўка. У 1952 г. закончыў Клічаўскую СШ.  Ленінградскі горным інстытуце імя Г.В. Пляханава (1952-1957). Працаваў у Іркуцку спецыялістам  на геалагічным прадпрыемстве Усходсібірнафтагеафізіка.
У 1964 г. ўзначаліў вытворчы аддзел гэтага прадпрыемства,  у 1968 г. прызначан галоўным геафізікам вытворчага  геалагічнага  аб'яднання Іркуцкгеафізіка, у 1979 г. – галоўны інжынер,  з лістапада 1982 г. -  генеральны дырэктар аб'яднання і застаецца на гэтай пасадзе да сённяшніх дзён.
У 1986 годзескончыў Інстытут павышэння кіраўнікоў вышэйшага звяна дзяржаўнага кіравання Акадэміі народнай гаспадаркі пры Савеце Міністраў СССР.
Удзельнічаў  у заснаванні  перспектыў нафтагазоннасці, планіраванні і выбары напрамкаў работ, іх метадычным і тэхнічным забеспячэнні ў Іркуцкай вобласці, Краснаярскім краі, Запалярнай Якуціі, Забайкаллі і на Камчатцы.
Удзельнічаў у распрацоўцы і ўкараненнні ў вытворчасць арыгінальнага комплекса прамых геафізічных метадаў для пошуку і разведкі радовішч нафты і газа ва Усходняй Сібіры, з дапамогай якога адкрыты шэраг радовішч у Іркуцкай вобласці. Пад яго кіраўніцтвам і пры яго непасрэдным удзеле праведзена вялікая праца па карэннай перабудове геафізічых работ у регіёне новымі метадалагічнымі сродкамі, распрацаваны і ўкаранены ў вытворчасць найбольш аптымальныя методыкі і тэхналогіі пры вывучэнні плошчаў са складаным геалагічным складам, якія склонны к трапаваму магнетызму і саляной тэктонікай.
Шамаль А.І. прымаў актыўны ўдзел у абгрунтаванні і выбару комплексу геафізічных работ уздоўж зоны Байкала-Амурскай магістралі з мэтай вывучэння яе глыбокай будовы і сейсмічнасці. Вынікі гэтых работ былі выкарыстаны пры пабудове БАМА.
Аўтар і сааўтар 42 навуковых публікацый, у тым ліку 3-х манаграфій. Узнагароджаны  ардэнамі "Трудового Красного Знамени" і  "Знак Почёта", мадалямі "За доблестный труд", "За заслуги в разведке недр", двума знакамі "Отличник разведки недр", двума знакамі і дыпломамі "Первооткрыватель месторождений", "Отличник Гражданской обороны".

Спіс выкарастаных крыніц

Шамаль Анатолий Иванович: [персанальная старонка]//Кто есть кто в Иркутске и Иркутской области: справочник [Электронны рэсурс]: сайт. — Рэжым доступу: http://whoiswho.kto-irkutsk.ru/4/2.html.  — Дата доступу: 21.03.2016.

 

213910, г.Кличев, ул.Ленинская,69
тел. (02236) 78-602. e-mail: biblio@klichev.gov.by